![]() |
![]() |
![]() |
| Пра кнігу Пра аўтара Розгалас Як прыдбаць? Банэры Чытачы Юзэрпікі Абмеркаваць |
![]()
![]() |
Адкрыты ліст да Сяргея Балахонава
з нагоды менскай матэрыялізацыі
чэрвень 2006 г. Югася Каляда
Было лета 2000 года. Я сядзела пры кампутары ў офісе Гомельскага
гарадзкога моладзевага цэнтру “Гарт” і вычытвала адзін вельмі дзіўны
тэкст.Навошта я гэта рабіла? Рэч у тым, што ў офісе “Гарта” напаўафіцыйна месьцілася рэдакцыя самвыдатаўскай газэты “Андэграўнд”. Гэтая газэта ў рэкордна кароткія тэрміны заваявала шалёную папулярнасьць сярод розных “панкаў”і іншых “нефераў” – якія ў вяікай колькасьці па вечарох абляплялі гомельскія лавачкі, пілі піва, хранічна варагавалі з “гопнікамі” й трусілі хаерам на рок-канцэртах. Адзін назоў “Андэграўнд” сам, у прынцыпе, гаворыць за сябе. Пік папулярнасьці “Андэграўнда” прыйшоўся на тыя залатыя часіны, калі я пад псэўданімам “Андрэй Мізэрніцкі” пісала разгромныя рэцэнзіі на гомельскія музычныя гурты, якія выконвалі так званую “панк-музыку”. Пісаць на іх разгромныя рэцэнзіі было найвялікшай асалодай, нагодаў для кпінаў было нямерана: а давайце папросім гэтых музыкаў сыгра цьшто-небудзь па нотах! А ці здолеюць яны прасьпяваць гаму? Цалкам чаканай, і нават наўмысна правакаванай рэакцыяй былі ананімныя лісты, падсунутыя пад дзьверы рэдакцыі (ужо ў новы офіс), рытуалы прылюднага спаленьня асобнікаў “Андэграўнда” (ці трэба казаць, што ў нас рэзка падвысіліся памеры продажу?) і дасыланьне “Чорнай меткі” аўтару рэцэнзіяў Андрэю Мізэрніцкаму. Да сораму гомельскіх панкаў, хачу сказаць: я сумленна зьяўлялася на ўсе забітыя мне “стрэлкі” (у суправаджэньні галоўнага рэдактара, ягонай жонкі й нованарожанай дачкі) – і ніводнага панка так увачавідкі й не сустрэла. Для чаго я зрабіла такі доўгі ўступ і якое дачыненьне мае да гэтага Балахонаў? Проста я хацела палумачыць, чым была газэта “Андэграўнд” для Гомеля ў свой час. Але гэта будзе крыху пазьней. А пакуль што распавядзем пра лета 2000 года, калі я білася над незразумелым тэкстам. Рэдакцыя “Андэгаўнда” тады складалася з 2 чалавек: зь мяне і з Кастуся Гусарава. Кастусь быў галоўным рэдактарам, а я сьціпла называлася карэктарам: то бок перарабляла ўсю газэту паводле ўласнага жаданьня. А ўсіх астатніх, якія спрычыньваліся да выпуску, мы з Косьцікам лічылі пазаштатнымі карэспандэнтамі. І ўвогуле, заахвочвалі зсіх знаёмых прыносіць тэксты для друкацыі. І вось менавіта адзін з такіх прынесеных тэкстаў я й вычытвала. Першы ягоны сказ назаўжды застаўся ў маёй памяці. Ён гучаў наступным чынам: “На гэтым адцінку прастытутна няправільнай дарогі...” і ў мяне здараўся кагнітыўны дысананс і ўвогуле маленькі каляпс. Мала таго, што я мела справу з рукапісам і мне даводзілася разьбіраць роўненькія, але ўсё адно мала зразумелыя пісьмёны. Дык у маім не маленькім, мякка кажучы, слоўным запасе, ужытых у тэксьце словаў папросту не было!!! “На гэтым адцінку прастытутна няправільнай дарогі”. Што такое “прастытутна”? Не, крыху пазьней, калі я “зразумела гумар”, я нішто сабе пасьмяялася з гэтага трапнага эўфемізму. А тады я толькі патрэсла перад Косьцікам манускрыптам і запыталася: - Што гэта такое? Напэўна, ў маім пытаньні прагучала замала павагі, бо Косьцік пачаў мяне ўшчуваць: - Ты што! Гэта ж “Мажджаліна”! Апавяданьне Балахонова з Талакі! І я скарылася. Такім вось чынам сьвет пабачылі “Мажджаліна”, “Мажджаліна - 2” і ня памятаю, можа, гэта плён маёй фантазіі? – “Мажджаліна - 3”. У гэтых апавяданьнях, наватарскіх ва ўсіх сэнсах, апавядалася пра небараку-студэнта, разьмеркаванага настаўнічаць у глухую палесскую вёску зь дзіўным назовам Мажджаліна. А ў вёсцы спрэс жылі людажэры, якія зьелі няшчаснага настаўніка. Але настаўнік, ня будзь дурны, пасьпеў зрабіць дзіцёнка дачцэ дырэктара школы, пра лёс якога апавядалася ў наступнай сэрыі “Мажджаліны”. Сяргей Балахонаў ахвотна чытаў свае творы на Талацэ (хай ён сам распавядзе, што гэта такое), і я ўразілася канцоўкай нейкай чарговай “Мажджаліны”. Там, у навальніцу, пад перуновы рокат і ў блакінтым сьвятле маланак, ля школы спыніўся Харлей, зь якога зьлез патлаты ў барадаты байкер і сказаў: - Дзень добры, дзеці! Я ваш новы настаўнік філязофіі! Вось гэта было моцна! Ну і яшчэ, у дадатак, можна раскрыць сакрэт постфактум-прфсьвячэньня мне вершу “Лёндан”. Сяргей неяк чытаў яго на адной з сакрэтных сходак таемнай гомельскай секты Талакі. Я еду плакаць па табе, маё цнатлівае юнацтва... Гэты верш мне чамусьці запаў у душу; мажліва, дзеля аплакваньня цнатлвага юнацтва, але гэта я распавяду свайму псыхіятру. Дык вось, пасьля чытаньня гэтага верша я Балахонава пачала даставаць: - Сяргею, я прынясі мне словы “Лёндана”! Сяргею, а ці ты прынес мне словы “Лёндана”, я ж цябе сто разоў прасіла! Сяргею, а давай ты мне вышлеш іх па пошце! Так прамінула шмат гадоў, можа, пяць, а можа, і восем. І вось палезла я ў інтэрнэт рабіць пошук па запыце “Югася”. І што я знайшла? Правільна, сайт “Тэзэя беларускага постмадэрнізму”, доўгачаканы тэкст “Лёндану” і надпіс “Югасі Калядзе постфактум ахвярую”! Вось так было насамрэч, а ня тое, што вы падумалі! “Маё цнатлівае юнацтва...” І ячшэ. Не магу спыніцца, у Балахонава такія цудоўныя вершы! Мая маскоўская сяброўка Юлечка вельмі ўпадабала верш Балахонава, ажно завучыла яго напамяць і дэкламавала мне ўсё лета: У дзень народзінаў, што мной нешанаваны, Сягоньня йду, цікавы а нязлы. Мой мозаг больш табой неваскаваны, Мне, блін, да лямпы ўсе твае казлы! Потым, узімку, Юлечка пісала мне гумарыстычныя лісты з Масквы, распачынаючы іх замест прывітаньня сакрамэнтальнай фразай: - Югася, мне, блін, да лямпы ўсе твае казлы! Але дачытаем верш да канца, ён такі файны! Ты зноў далёкая, ды даль ня чыніць болю, Усі ўспоміны – як старагрэцкі міт. А міты ж важную ў жыцьці іграюць ролю, Я культывую іх, нібы карчміт, Стары карчміт, жыдок паджылы, А ты жывеш, ты не із мной жывеш, Ты не мае адсмоктваеш жылы, Я не табе сьлюняўлю гэты верш. Зараз заплачу. УРА БАЛАХОНАВУ! Спасылкі па тэме: Матэрыялізацыя Балахонава ў Менску Ігар Бабкоў. "Балахонаў – утопіі другога ўзроўню" Сяргей Балахонаў. "Справаздача. Зьлевапрыёмка"
|