![]() |
![]() |
![]() |
| Пра кнігу Пра аўтара Розгалас Як прыдбаць? Банэры Чытачы Юзэрпікі Абмеркаваць |
![]()
![]() |
Балахонаў – утопіі другога ўзроўню
з нагоды менскай матэрыялізацыі
чэрвень 2006 г. Ігар Бабкоў
Калісьці славуты постструктураліст Жэрар Жэнэт напісаў кнігу "Палімпсэсты. Літаратура другога ўзроўню", якая адразу сталася клясычнай. У ёй Жэнэт са зьдзіўленьнем прааналізаваў схему напісаньня літаратурных тэкстаў, якія ў якасьці асновы маюць не рэальнасьць, а другія літаратурныя тэксты. Клясычным прыкладам стаўся Джойсаўскі "Уліс", які бярэ за аснову Гамэраву "Адысэю" і накладае на гэтую схему Дублінскую рэальнасьць аднаго дня.
Творчасьць Балахонава недалёка адкацілася ад постмадэрнісцкай яблыні. Але ўсё ж такі адкацілася. У параўнаньні зь літаратурай другога ўзроўню, ягоную схему можна было б назваць "утопіямі другога ўзроўню". І гутарка ня толькі пра пах нерэальнасьці, якім насычаная проза Балахонава. У гэтым сэнсе яго героі жывуць нідзе. Але і пра тое, што проза Балахонава складаецца з двух узроўняў. Асноўнай нясучай канструкцыяй першага ўзроўню выступаюць нацыянальныя міты: якія даўна ўжо замянілі ў сьвядомасьці нацыі вобраз самой рэчаіснасьці. Але Балахонаў робіць штосьці абсалютна нечаканае. Ён не спрабуе вяртаць чытача ў рэальнасьць, не спрабуе распрацоўваць дэталі нацыянальнай міталёгіі. Ён надстройвае над мітамі другі узровень, які апынаецца значна больш нерэальным, фантасмагарычным, трывожным, нечаканым, чым першы. Спасылкі па тэме: Матэрыялізацыя Балахонава ў Менску Адкрыты ліст Югасі Каляды Сяргей Балахонаў. "Справаздача. Зьлевапрыёмка"
|